Криптофизический комитет
!
Контакты II степени
Карта сайта
НЕЗАВИСИМЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ В ОБЛАСТИ КРИПТОФИЗИКИ

ИССЛЕДОВАНИЯ
ПРОЕКТЫ
АНАЛИТИКА

СТАТИСТИКА САЙТА

Войти через соцсети


Сейчас на сайте: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » Уфология » Контакты II степени

Што ж было ў небе? НЛА?

Пра НЛА ў апошні час гаворацца і пішацца нямала. Ды і ці толькі шў апошні? Дайшоўшыя да нашых дзён старажытныя летапісы і іншыя дакументы даюць падстпвы сцвярджаць, што і 16-17 стагоддзях ва ўсіх краінах свету, асабліва Еўропы і Усходняй Азіі назіраліся невядомыя лятаючыя аб’екты.

У розных па часе паведамленнях, якія раздяляюцца стагоддзямі, апісваюцца рухаючыяся па небе шары, дыска-і сігарападобныя аб’екты розных колераў. Нямала апісанняў дыскападобных прадметаў, якія маюць уласцівасць завісаць падоўгу на адным месцы, хутка, амаль імгненна перамяшчаюцца і знікаюць зусім, смяняць форму. Напрыклад, у адным з мінулагоднім номароў газеты "Необыкновенный визит” прыводзіцца апісанне незвычайнага аб’екта ў 17 стагоддзі, выкладзенага ў данясенні Кірыла-Белазёрскага манастыра. У ім гаворыцца, што ў жніўні 1663 года пад вёскай Робазера Валагодскай губерніі з’явіўся нейкій вялізны прадмет метраў 40 у дыяметры, які свяціўся. Ён рухаўся на невялікай вышыні з моцным шумам, марудна.  З яго выходзілі два промні, скіраваныя на возера, што знаходзілася паблізу вёскі. Даляцеўшы да возера, прадмет нечакана знік, а потым зноў з’явіўся, але ўжо ў паўкіламетры ад таго месца, дзе знік. А хутка і зусім прапаў. Затым зноў з’явіўся ў другім месцы, а потым згас і знік зусім. Над возерам прадмет знаходзіўся каля 1,5 гадзіны. А калі сяляне паспрабавалі падплыць да яго на лодцы, то адчулі моцную жару. Дно возера асвятлялася гэтым прадметам на глыбіню да 8 метраў.

Падобных апісанняў можна прывесці нямала, прычым назіраліся яны ў Японіі, Kітai, Англіі, Францыі, Pacii. А цяпер такія неапазнаныя прадметы з'явіліся i ў нас, на Расоншчыне. Kaлі ў ліпені многія газеты надрукавалі здымкі таямнічых кругоў на хлебным полі ў Cтaўpaпалі з разважаннямі аб прыродзе ix "паходжання," то ў жніўні такія ж кругі былі выяўлены на жытнёвым полі каля Карзунова. іх пабачылі ўсе, хто хацеў. І, самае галоўнае, тут не прыходзіцца разважаць аб ix штучным паходжанні, бо зиайшлося нямала сведак, якія бачылі то незвычайнае святло, якое палымнела якраз у тым месцы ноччу. А Малашэнка бачыў у той вечар  незвачыйную зорку, ад якой цягнуліся промні да зямлі. Група моладзі ў 10 чалавек, якая позна гуляла па вуліцы ў  Шалашніках, таксама заўважыла незвьгчайную з'яву. Адзін з юнакоў, якія былі там, 18-гадовы Іван Пятроў, жыхар вёскі Кавалі, ён гасціў у гэты час тут у родных, расказвае: -Каля часу ночы мы з сябрамі гулялі пад зоркамі. Няспешна ішлі па дарозе, размаўлялі, як раптам нехта заўважыў, што ў небе чамусьці дзве луны. I сапраўды. Адна была вялізная, ясная, звычайная. А другая вісела дзесьці ў  напрамку Клясціц, вызначалася большымі памерамі i чырвоным колерам. Да таго ж адз1н бок яе быў нібы роўна зрэзаны. Такога мы раней не бачылі. Але найбольш уражллвым з'яуляецца рясказ фермера з Клясціц Барыса Альбертавіча Скарыновіча. Заўважу, што чалавек ён нрактычны. Hi фантастыкай, нi ўфалогіяй ніколі не захапляўся.

У гэты вечар, а дакладней дзесьці ў 23.30 ехаў я на матацыкле па лясной дарозе Марачкова-Роўнае поле з Мілавід. Цішыня наўкол стаіць. зоркi га-раць, лес паабапал дарогі чарнее. I раптам відна стала, як днём. Я азірнуўся, у чым справа. Hiдзе нічога не бачна, ні гука, толькі святло справа. I раптам, метрах у 300 перада мной справа па лева праз дарогу марудна пераваліла нешта вялізнае i цёмнае, круглае, свяціліся толькі краі па перыметру. Потым яно завісла нада мной. Памерамі яна была ну ніяк не меншымі за вялікі дом. Паколькі я добра разгледзеў яе знізу, то магу сказаць,  што ў цзнтры гэтага круглага, сапраўды падобнага на талерку вяшзнага цела, знаходзілася тры, я б сказаў, соплы ці элюмінатары, дыяметрам па 3, а можа i больш метры. Менавіта адтуль лілося падобнае на дзённае святло. Аб'ект свяціўся i па перыметру. Разгледзець яго лепш было цяжка. бо вочы балелі, як калі глядзіш на зварку. Ён паспешна праплыў над галавой i пераваліўся на другі бок дарогі крыху ўперадзе. У мяне валасы ўсталі дыбам ад жаху. Думаю, ну, усё. Як у фільме. Зараз схопяць мяне для нейкіх небудзь даследаванняў. Я выціскаў са свайго матацыкла ўсё, што мог: Сэрца білася так, што здавалася не вытрымае, а ў галаве была адна думка: хутчэй даехаць да вёскі, да людзей. А дыскападобны аб'ект не спяшаўся  пакідаць мяне. Было такое ад-чуванне, што за мной назіраюць. Ён плыў метрах у 300-500 збоку. Я стараўся ехаць так, каб цень ад дрэў, якія падалі на дарогу, скрылі мяне, але дыск суправаджаў усё роўна з другога боку, бясшумна нібы плывучы над вершалінамі сосен i елак.

Так у суправаджэнні яго я праехаў больш 2 кіламетраў. Дом мой стаіць якраз на беразе вадаёма, каля гідраэлектрастанцыі ў Клясціцах. Kaлi я даехаў дамоў, то ўбачыў з двара, што аб'ект завіс над вадаёмам, непадалёк ад таго месца, дзе знаходзіцца калгасны збожжаток. Я забег у дом, разбудзіў жонку i дачку. I сказаўшы, што, мабыць я зыхожу з розуму, папрасіў ix хутчэй выйсці на вуліцу.

Жонка Барыса Альбертавіча, Вольга. так расказвала пра тую ноч:  

- Каля 12 гадзін ночы ў дом убег Барыс, як ненармальны. Вочы шырока адкрытыя, валасы ўзлахмачаныя. Крычыць, хутчэй уставайце, паглядзіце. Мы з дачкой вышлі на вуліцу. Над залівам вісела нейкае дыскападобнае цела, дыяметрам больш куды 2 метраў. Да яго было прыкладна каля паўкіламетра, можа больш крыху. Свяцілася яно ў асноўным блакітна-зялёным святлом, прычым пульсуючы i па перыметру. Параўнаць можна з ёлачнай гірляндай. Прычым гэта не было нерухомае вісенне. Увесь аб'ект paбіў рэзкія pyxi то ў адзін, то ў другі бок i на імгненне нібы зусім знікаў, потым нечакана ўзнікаў у другім месцы, то лявей, то правей. Мы з дачкой глядзелі на гэтае дзіва да той пары, пакуль не адчулі, што забалелі вочы. Kaлі ў доме я падыйшла да люстэрка, то ўбачыла, што вочы пaкpacнeлi. Таму мы з дачкой больш не выходзілі на вуліцу. А Барыс ускіпяціў ваду ў чайніку i пайшоў у альтанку піть чай i назіраць за аб'ектам.

- Я назіраў за гэтай талеркай яшчэ добрую гадзіну. Бачыў, як да яе адзяліліся тры меншыя аб'екты i некуды паляцелі.  Яны між ? і не вярнуліся. Вялізны дыск знік потым без ix, - расказваў Барыс Альбертавіч.

Цікава. што калі я спытала, ці адчувае ён якія-небудзь змяненні пасля сустрэчы з незвычайным аб'ектам, ён падумаўшы адказаў:

- Вось ужо тыдзень не магу спаць больш трох гадзін. Цэлы дзень працую фізічна, а пасплю крыху i больш не магу, не хачу. Можа пройдзе. I яшчэ што цікава. Да абсалютных ворагаў спіртнога я сябе на адношу, хоць не лічу сябе i прыхільнікам. Проста, як усе нармальныя людзі.  I вось прапануе мне сябра піва выпіць. Раней бы я з радасцю, а тут чамусьці ну зусім не хочацца. Больш таго, адчуваю, што агортвае нават пачуццё прыкрасці. Спецыяльна паспрабую спіртнога, няўжо зусім не змагу яго ў рот узяць? Вось гэта цікавая асаблівасць. А так пакуль нічога іншага не заўважыў. А талерка была акурат такой, якой яе паказваюць у фантастычных фільмах.    

Барыс Альбертавіч не бачыў кругоў на полі. Там меншыя кругі размяшчаліся вакол вялікага. У яго ж расказе атрымлівалася, што тры гэтыя знешнія кругі былі якраз у цэнтры дыска. Значыць дыяметр яго куды больш 20 метраў, паколькі дыяметр унутранага цэнтральнага круга на полі быў 21 метр. Ён намаляваў від знізу і ў профіль. Сумненняў тут быць не можа. Усе HЛA менавіта так i апісваюць, пачынаючы з сярэднявечча назіральнні ўcix часоў.

Ужо пасля апісанага здарэння ў рэдакцыю пазваніла мая былая настаўніца, якая цяпер на пенcii А. Б. Балотнікава. Яна расказала наступнае:

- Якраз у ноч на свята Купалле, мы з 10-гадовай унучкай Ліляй вырашылі не спаць i дачакацца узыходу сонца, каб паглядзець, як яно у тэты час "гу-ляе".

Была глыбокая ноч. На небе нічога цікавага, ніводнай зорачкі. Але паўглядаўшыся больш, мы раптам заўважылі адну. Паколькі яна была адзінай, то міжволі да яе i былі прыкаваны нашы позірк. Я бачу без акуляраў не вельмі добра, а вось Ліля - выдатна. Яна i зацікавілася зоркай.    

- Глядзі, бабуля, якая яна незвычайная.-гаварыла Ліля.-не свеціць роўна, а неяк мігае. I раптам усклікнула,-Ой, паглядзі, што яна вытварае! Зорачка мяняла форму, то выцягваючыся i нагадваючы авал, то выгібала кpai, як пялёсткі, а потым ад яе адзялілася некалкі маленькіх бліскучых кропак i па-ляцела ўбок. Гэта была не зорачка.

Похожие материалы:
!!! Перепечатка материалов без согласования с Криптофизическим комитетом запрещается!

Добавлено: 01.09.2015 | Автор: Скоп В.Е. | Просмотров: 1686 | Рейтинг: 0.0/0

Система OrphusЗаметили ошибку?
Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Главная | О нас | Наши коллеги | Пресса о нас | Контакты | Форум
Уфология | Криптофизика | Проекты | Аналитика
Центральный архив | Библиотека