Криптофизический комитет
!
Пресса о нас
Карта сайта
НЕЗАВИСИМЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ В ОБЛАСТИ КРИПТОФИЗИКИ

ИССЛЕДОВАНИЯ
ПРОЕКТЫ
АНАЛИТИКА

СТАТИСТИКА САЙТА

Войти через соцсети


Сейчас на сайте: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » О нас » Пресса о нас

Паранармальныя мясцiны Беларусi

Опубликовано: "Народная газета", № 88 (5503) 14 мая 2011 г.

У Гальшанах спыняюцца гадзіннікі, а ў Брэсце "кусаецца” мядзведзь- прывід.


Старшыня Крыпталагічнага камітэта Руслан Ліннік упэўнены, што большасць заяў беларусаў пра нейкія незвычайныя з’явы насамрэч з’яўляюцца выдумкай, легендай ці раздутым з мухі ў слана фактам. Але сустракаюцца і такія з’явы, якія сапраўды цяжка растлумачыць навукова. Адным словам... паранармальныя з’явы. Па меркаванні Руслана Лінніка, усе іх можна раздзяліць на тры групы: праявы невядомых навуцы законаў фізікі, дзеянні разумных сіл (НЛА, полтэргейсты, невядомыя жывёлы і гэтак далей) і вынікі чорнай магіі. Так што і ў Беларусі ёсць чаму здзіўляцца і палохацца адначасова. Нават  без фільмаў жахаў і фантастыкі.

Прывід і абрыкос

Калі ў Лошыцкім парку распускае кветкі абрыкос, на прагулку выходзіць белы прывід пані Ядвігі. Палохацца яго не варта. Нічога дрэннага  прывід не робіць. Кажуць, наадварот, падказвае маладым, як жыць далей у каханні і згодзе.

Блукае прывід па зямлі, бо яго гаспадыня пані Ядвіга скончыла жыццё самагубствам — нібыта праз каханне з мінскім генерал-губернатарам Мусіным-Пушкіным. Трагедыя здарылася ці то ад неўзаемнасці з яго боку, ці то пасля сваркі Ядвігі з мужам панам Любаньскім, які даведаўся пра жончыну здраду. Пасля смерці Ядвігі на беразе Свіслачы, каля таго месца, дзе знайшлі ў рацэ цела няшчаснай, па загаду пана пасадзілі абрыкос. Цвіце ён і дагэтуль, прыцягваючы ўвагу наведвальнікаў парка... і прывіда пані Ядвігі.

Цур, русалка!

Прыгожых жанчын з доўгімі валасамі і рыбіным хвастом большасць з нас бачылі ў мульціках ці на ілюстрацыях у зборніках казак. Жыхары ж Гарадоцкага раёна настойваюць, што сустракалі іх у жыцці. Паводле легенды, у лясным возеры каля Гарадка Віцебскай вобласці некалі сам Люцыпар затапіў царкву, чым і наклікаў вялікі праклён на гэту мясцовасць. Кажуць, убачыць там сёння русалак можна не толькі ноччу, але нават і днём. Галоўная іх асаблівасць — ярка-блакітныя вочы, якія не рухаюцца, а толькі пранізліва глядзяць на цябе, завабліваючы ў свае азёры і балоты. Каб не паддацца гіпнозу русалак, неабходна акрэсліць сябе кругам ці прамовіць "цур мая”. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што гэта дапаможа не толькі не паддацца чарам русалкі, але і прывесці прыгажуню дадому, дзе яна будзе працавітай гаспадыняй.

Мядзведзь у калідоры

Пра прывідаў і пярэваратняў у раёне Кавалёва (Брэст) мясцовым жыхарам вядома добра. Чалавека- і жывёлападобныя істоты неаднаразова з’яўляліся ў іх дамах. Адной з самых папулярных зданяў адназначна быў прызнаны... плюшавы мядзведзь. Як правіла, ён знянацку з’яўляецца ў канцы доўгага калідора і ім-кліва набліжаецца да чалавека. І усё б нічога, ка-лі б мядзведзь... не кусаўся.

Ягады ад здані

Здаецца, кожная наступная гісторыя пра Чырвонае балота ў Мазырскім раёне ўсё больш дзіўная і менш растлумачальная, чым папярэдняя. Балота даўно называюць згубным месцам і пры магчымасці стараюцца абходзіць яго бокам.

Адна з самых загадкавых гісторый, звязаных з гэтай мясцовасцю, адбылася ў пачатку ХХІ стагоддзя. Мужчына, набіраючы ваду з крыніцы, якая знаходзіцца  побач з Чырвоным балотам, убачыў дзяўчынку незямной прыгажосці і з колерам вачэй, які нагадваў каламутную марскую ваду. Дзяўчынка сядзела на камені каля вады і выразна глядзела на мужчыну. Затым  працягнула яму ў прыгаршчы чырвоныя спелыя ягады. Толькі ён хацеў да яе наблізіцца, як за яго спінай пачуўся голас сябра, які яго шукаў. Дзяўчынка раптам растала на вачах. Можна было б падумаць, што мужчыне ўсё здалося. Аднак побач з яго нагамі ляжала жменька рассыпаных ягад.

Чорная Панна Нясвіжа і Белая Дама Гальшан

Вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна з легендай, гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай гаспадыні ўладанняў — Барбары Радзівіл. Кажуць, кароль Жыгімонт Аўгуст так пакутаваў пасля смерці жонкі, што вырашыў шукаць дапамогі ў алхімікаў, паспрабаваць выклікаць яе душу. Караля папярэдзілі: ні ў якім разе не спрабаваць дакрануцца да прывіда. Але засмучаны муж не вытрымаў... І цяпер душа Барбары не можа знайсці дарогу назад, блукае па  Нясвіжскім замку, з’яўляючыся перад жывымі ў чорным адзенні ў знак жалобы па сваім загубленым каханні, крычыць, плача, енчыць.

Пра прывід у Гальшанах у Беларусі хіба ведаюць лепш за ўсіх. Шмат каму давялося яго тут убачыць. Камусьці ён з’яўляецца ў выглядзе жанчыны, якая плача і кліча да сябе, кагосьці проста кратае халоднымі, як лёд, далонямі, а з кімсьці жартуе, як малое дзіця, запальваючы і выключаючы святло. Не аднойчы пабывалі тут і спецыялісты па анамальных з’явах. Напрыклад, экспедыцыя з расійскага "Касмапошуку” правяла такі эксперымент: два спецыяльныя гадзіннікі настройваліся абсалютна аднолькава. Пасля ж уваходу чалавека ў анамальную зону (такой, напрыклад, лічыцца адна з келляў былога францысканскага манастыра ў Гальшанах) паказанні гадзіннікаў адрозніваліся! 

Адкуль у Гальшанах з’явіўся дзіўны прывід? На гэты конт у мясцовых жыхароў ёсць свая легенда. Колькі стагоддзяў таму было вырашана пабудаваць у мястэчку кляштар і касцёл. Узвесці будынкі спяшаліся да нейкага вялікага рэлігійнага свята. Але адна са сцен пастаянна падала. Будаўнікі баяліся, што не паспеюць у час здаць працу і будуць пакараны гаспадаром. Хтосьці са старэйшых жыхароў патлумачыў, што будынак патрабуе чалавечай ахвяры. Тады і вырашылі: чыя жонка прынясе абед першая, той і быць ахвярай. І прыбегла першай самая маладая і прыгожая. Яе і замуравалі ў сцяну. Як таго і чакалі, будоўля пайшла належным чынам. Але  несупакоеная душа, так званая Белая панна Гальшан, дагэтуль блукае па кляштары. Хтосьці скажа: гэта ўсяго толькі прыгожая легенда! Аднак у сярэдзіне 90-х гадоў падчас рэстаўрацыі ў падвале кляштара рабочыя і сапраўды знайшлі шкілет, замураваны ў сцяну.

Вас здзівілі нашы гісторыі і легенды? Заходзьце на сайт газеты www.ng.by Вы зможаце прагаласаваць не толькі за паранармальныя мясціны Беларусі, але і іншыя не менш захапляльныя аб’екты і з’явы. Вызначым цуды Беларусі разам!

Похожие материалы:
!!! Перепечатка материалов без согласования с Криптофизическим комитетом запрещается!

Добавлено: 17.05.2011 | Автор: Людмила Минкевич | Просмотров: 3505 | Рейтинг: 0.0/0

Система OrphusЗаметили ошибку?
Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Главная | О нас | Наши коллеги | Пресса о нас | Контакты | Форум
Уфология | Криптофизика | Проекты | Аналитика
Центральный архив | Библиотека