Криптофизический комитет
!
Пресса о нас
Карта сайта
НЕЗАВИСИМЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ В ОБЛАСТИ КРИПТОФИЗИКИ

ИССЛЕДОВАНИЯ
ПРОЕКТЫ
АНАЛИТИКА

СТАТИСТИКА САЙТА

Войти через соцсети


Сейчас на сайте: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » О нас » Пресса о нас

Касмiчныя творцы, нашы нашчадкi цi масавая галюцынацыя?
Першая зафiксаваная сустрэча з НЛА (неапазнаным лятаючым аб’ектам) адбылася 24 чэрвеня 1947 года ў ЗША. Бiзнесмен з Айдаха Арнольд Кенэт падчас палету на сваiм самалеце ўбачыў у паветры 9 «падобных на талеркi аб’ектаў», якiя ляцелi строем з прыкладнай хуткаcцю каля 1200 мiль у гадзiну. З сенсацыйнага даклада Кенэта, у якiм упершыню з’явiўся тэрмiн «лятаючая талерка», пачалi рэгiстравацца неапазнаныя лятаючыя аб’екты ў XX стагоддзi. 

З таго часу мноства людзей заяўлялi, што бачылi у небе загадкавыя абъекты. Некаторыя нават пераканалiся, што уступалi у фiзiчны кантакт з прышэльцамi. Аднак нават тыя, хто цверда верыць у iснаванне НЛА, дапускаюць, што каля 95 працэнтаў гэтых выпадкаў могуць быць растлумачаны з’явамi зямнога паходжання. Найбольш часта за НЛА прымаюць метэоры, зоркi, планеты, самалеты, метэязонды, аблокi, спадарожнiкi i звычайныя мiражы.

Найбольш сенсацыйныя сведчаннi аб з'яуленнi НЛА i непасрэдныя кантактаваннi з прышэльцамi адзначаны на Захадзе. Аднак i ў Савецкiм Саюзе з наступленнем галоснасцi выявiлiся цiкавыя факты.

Напрыклад, у 1989 годзе агенцтва ТАСС паведамiла, што парк у Варонежы наведатi трое iншапланецян. Некаторыя вiдавочцы з мясцовых жыхароў удакладнiлi, што госцi былi вышынёй больш за 3 метры з вельмi маленькiмi галовамi. Крыху пазней у «Советской культуре» былi змешчаны дадатковыя падрабязнасцi «паркавай прагулкi»: у аднаго з прышэльцаў было трое вачэй, апрануты ён быў у срэбны камбiнезон, на нагах былi боты бронзавага колеру.

Не абминаюць НЛА i Беларусь. Напрыклад, у снежнi 1991 года студэнтка Зоя Несцяровiч, вяртаючыся аутобусам з Мiнска у роднае Беразiно, недалёка ад Смiлавiч убачыла ў акне незвычайны аб'ект, «якi выплыў нiадкуль i пачаў рухацца ў накiрунку аўтобуса». Ён меў форму трохвугольнiка з закругленымi вугламi. Па ўcix трох баках былi змещчаны прыборы асвятлення у выглядзе «злёгка выпуклага шара». Святло ix было чырвоным, аднак асвятляла толька аб'ект, а цемру вакол не рассеiвала. Унiзе аб'екта былi «дзверы» з лямпачкамi па баках i некалкi люкаў. На выгляд аб'ект быу цёмна-шэрым, матавым, матэрыял, з якога ён быу зроблены, быў падобны i на пластмасу, i на метал.

Праплыўшы каля аўтобуса, аб'ект стаў губляць яркасць, размывацца i, у рэшце рэшт, зник. Hixто з астатнix пасажыраў аўтобуса (каля 10 чалавек) аб'ект не бачыў. Цiкава, што сама сведка не верыць у НЛА, хоць даць рацыянальнае тлумачэнне убачанага не можа.

У ноч з 27 на 28 студзеня 2001 года дзяжурны патруль «Аховы» (Аляксандр Плiсiкаў, Уладзiмiр Балоннiкаў i Аляксандр Вяргеенка), якi знаходiўся паблiзу чэрыкаўскага унiверсама, зауважыў над купалам мясцовай царквы незвычайны шарападобны аб'ект. «Biceў» ён не доўга: праз некалькi секунд пачуўся гучны хлапок, ад якога спрацавала сiгналiзацыя ў царкве, унiверсаме i музеi. Ва yciм Чэрыкаве на некалькi хвiлiн знiкла святло. 17 лютага 2001 года жыхар Мазыра назiраў з балкона за палётам двух шароў памерам 40-50 сантыметраў у дыяметры, якiя свяцiлiся знутры, як шаравая маланка. Сведка сфатаграфаваў аб'екты, аднак уся пленка потым аказалася засвечанай. Пасля назiрання аб'ектаў у вiдавочцы пачаўся моцны галайны боль, да 39 градусаў узнялася тэмпература, пайшла носам кроў. Фiзiчны стан нармалiзаваўся праз 72 гадзiны.

23 жнiўня 2004 года ў Мiнску, у раёне Зяленага Луга, неапазнаныя з’явы назiраў мiнчанiн Макараў-Iшутiн, якi ў 23.30 выгульваў сабаку. На вышынi 300-400 метраў вельмi хутка i зусiм бязгучна праляцеў незвычайны аб'ект: «Гэта было падобна на нешта прамавугольнае, як крыло, з бронзовым адценнем...». Аб'ект пайшоў рэзка ўверх i знiк. Праз 15-20 хвiлiн у адваротным накiрунку праляцелi два велiзарныя «шары» таго ж бронзавага колеру, а па перыметру кожнага з ix – свячэнне.

4 чэрвеня 2005 года незвычайныя аб'екты назiрала адразу некалька сведкаў на поўднi ад Брэста. У асноуным гэта былi дачнiкi, якiя праводзiлi суботу на сваix сотках, размешчаных за Гершонамi па Ковельскай трасе да чыгуначнага пераезда. Яшчэ адзiн вдавочца - 11-гадовы брастаўчанiн Вiталь - сфатаграфаваў дзiўны чорны аб'ект, якi убачыу у небе паблiзу пасёлка Мухавец, на камеру сотавага сваей мацi [В настоящее время этот случай классифицирован как засветка матрицы цифрового фотоаппарата при фотографировании Солнца - "УК"]. Вечарам таго ж дня дачнiкi - муж з жонкай - таксама зауважылi ў небе незвычайны аб'ект, якi ляцеў на поўдзень. Вось як потым яны апiсвалi аб'ект журналiсту мясцовай газеты: «Сферычнае цела залацiстага колеру, якое свяцiлася i вiсела пад вуглом 45-50 градусаў да лiнii гарызонта. Яркасць свячэння павялiчвалася ад цэнтра да краёў, уздоўж якiх па акружнасцi бегалi мiгатлiвыя агеньчыкi. Прыкладны вуглавы дыяметр складаў 0,5-1 градус. За паўгадзiны на небе з’явiлiся каля 4 такiя аб’екты. Яны пэўны час вiселi нярухома на рознай вышынi, а потым павольна i прамалiнейна пачалi рухацца ў бок паселка Мухавец.

На Беларусi вывучэннем НЛА сёння займаюцца некалькi арганiзацый: агульнарэспублiканская – «Уфалагiчны камiтэт», клуб па перапiсцы «Свет УПЭА» i рэгiянальныя — «Парамiр», «Фаэтон» (Гомель), «Паляунiчыя на прывiдаў» (Магiлёу). - Факт iснавання НЛА ужо даказаны, — патлумачыў нашаму карэспандэнту кiраунiк Уфалагiчнага камтэта Руслан Лiннiк, якi вывучае неапазнаныя лятаючыя аб'екты ўжо 13 гадоў. — У Расii не так даўно абнародаваны дакументы на гэтую тэму, якiя раней былi засакрэчаны. Застаецца адкрытым пытанне, што гэга такое, цi хто яны.

Паводле слоў Руслана, «сапраўдныя» НЛА сустракаюцца на Беларуi не так часта — большасць паведамленняў пра ix з'яўленне часцей тлумачыцца чыста зямным паходжаннем. Акрамя таго, далёка не ўсе вiдавочцы расказваюць пра свае назiраннi – баяцца паказацца дзiвакамi цi вар’ятамi. Нейкiх чыста беларускiх, эксклюзiўных варыяцый у паводзiнах цi знешнiм выглядзе «тутэйшых» НЛА не заўважана. Самая палулярная i распаўсюджаная ix форма – шар цi «талерка», ззяючая, з агеньчыкамi цi цёмнага колеру. У пачатку 90-х сваей уфалагiчнай актыўнасцю вызначалася Вiлейшчына (Вiлейская анамальная зона). Сустрэчы з НЛА там адбывалiся часта, ледзь не рэгулярна, caмi «аб'екты» праяўлялi павышаную камунiкабельную актыўнасць. У ix прысутнасцi многiя вiдавочцы адчувалi сябе пад уплывам чужой свядомасцi.

- Мой сябра у жнiўнi 90-га года над лесам вёскi Дубнае (Старадарожскi раён) разам з iншымi жыхарамi назiраў за незвычайнымi аб'ектамi, што завiслi ў небе, - гаварыў Руслан. – Адзiн – шар, веiлiчынёй з Месяц, побач з якiм ён знаходйуся, больш нiчым адметным не вызначаўся. Затое яго «калега», што вiceў побач, няспынна змяняў сваю форму i колер. Думаю, ён быў не сапраўдным «аб'ектам», а толька галаграфiчнай праекцыяй, якую неведома з якой мэтай дэманстраваў першы шар. У гэты ж прыкладна час у тым жа раёне, у вёсцы Ровань, жыхары бачылi чорныя шары дыяметрам каля двух метраў, якiя качалiся па палях. Крыху раней - 13 лютага 90-га года - у Дзяржынскiм раёне у саўгасе «Камсамолец» таксама бачылi 2-метровыя цемныя шары, якiя качалiся па палях. У многiм гэтыя падзеi абумовiлi маю цiкаўнасць да НЛА.

Апошнiм часам, адзначыў Руслан, значна павялiчылася колькасць сусгрэч з «трохвугольнымi» НЛА (адзiн з ix Руслан бачыў на свае вочы). Аднак менавiта такiя аб'екты ён за НЛА не прымае: «З убачанага зразумела, што гэта зямная тэхнiка, створаная па перадавых найноўшых тэхналогiях, засакрэчаная, аднак не iншапланетная».

У паводзiнах неапазнаных лятаючых аб'ектаў уфолагi адзначаюць пэўны эксгiбiцыянiзм — «талеркi» i «шары» любяць прьщягнуць да сябе ўвагу, уразщь i... знiкнуць. Гэта вельмi нагадвае дзiцячыя «дражнiлкi». Абапяраючыся на ўсю назапашаную i прааналiзаваную за гады вывучэння НЛА iнфармацыю, Руслан прыйшоў да высновы, што неапазнаныя лятаючыя аб'екты мелi непасрэднае дачыненне да стварэння разумнага жыцця на Зямлi, самой Зямлi, Сонечнай cicтэмы i ўсяго трохмернага Сусвету ў цэлым. «Яны нашы Творцы, Стваральнiкi, Багi — называйце як хочаце. Яны ж абумовiлi з'яўленне асноўных сусветных рэлiгiй».

У мai гэтага года Уфалагiчны камiтэт Беларусi ўвайшоў у склад мiжнароднага навукова-даследчага аб'яднання «КОСМАПОШУК», куда ўваходзяць каля 20 краiн свету.

Адны вераць, што НЛА - гэта госьцi з космаса, другiя — што яны нашы далёкiя нашчадкi, трэцiя — што НЛА гэта нашы Творцы, чацвёртыя ўвогуле не вераць у ix iснаванне. Як казаў галоўны герой серыяла «Х-Files» агент Фокс Малдэр, iсцiна дзесьцi побач...

Калi вы бачылi нешта незвычайнае i хочаце гэтым падзялiцца, пiшыце на сайт www.ufo-com.net цi на адрас: Мiнск-136, а/с 261.

Iнга Мiндалёва 
«Звязда» за 21 верасня 2005 г.
Похожие материалы:
!!! Перепечатка материалов без согласования с Криптофизическим комитетом запрещается!

Добавлено: 01.10.2005 | Автор: Инга Миндалёва | Просмотров: 2639 | Рейтинг: 0.0/0

Система OrphusЗаметили ошибку?
Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Главная | О нас | Наши коллеги | Пресса о нас | Контакты | Форум
Уфология | Криптофизика | Проекты | Аналитика
Центральный архив | Библиотека