Криптофизический комитет
!
Республика Беларусь
Карта сайта
НЕЗАВИСИМЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ В ОБЛАСТИ КРИПТОФИЗИКИ

ИССЛЕДОВАНИЯ
ПРОЕКТЫ
АНАЛИТИКА

СТАТИСТИКА САЙТА

Войти через соцсети


Сейчас на сайте: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » Центральный архив » Республиканский архив » Республика Беларусь

ПГ часта з'яуляецца ноччу i нечакана
Автор: Е.К.Агеенкова
Источник: "Звязда", №205. 24.11.1991 г. стр.3
  Наше исследование Версия для печати


Першая разнавiднасць - класiчны ПГ. Ен aпicaн яшчэ ў лiтаратуры мiнулага стагоддя i часта сустракаецца у народных легендах. Адбываецца ен такiм чынам. Hi з таго, нi з сяго па дому раптам пачынаюць лятаць прадметы, iншы раз мэблю у пакоi застаюць перастаўленай цi перакуленай, знiкаюць некаторыя рэчы, а потым ix знаходзяць у iншым месцы. Iншы раз чуецца грукат цi нейкiя ryкi, адбываецца самаузгаранне цi caмi па сабе запальваюцца лямпачкi, у кватэры знаходзяць нейкiя запiскi ц надпiсы на сценах.

Гэтыя з'явы ПГ маюць нека¬торыя агульныя заканамернасцi. На вачах у сведак нiколi нiчога не адбываецца. Можна патрацiць шмат часу, назiраючы за  прадметам, якi пастаянна перасоўваецца, але ён заўседы будзе заставацца на месцы, варта ж толькi адвярнуцца — i ён... ляцiць.

Яшчэ адна агульная заканамернасць для ПГ такога роду. Нярэдка у   гэтай кватэры жыве дзiця ва зросце 11—14 гадоу. У тых выпадках, якiя мы даследавалi, узрост быў i 9, i 15 гадоу.

Найбольш блiзкая да вытлумачэння гэтага вiду ПГ, на мой погляд, гiпотэза маскоўскага даследчыка В.Iсакава. Усе дзеяннi па перамяшчэнню прадметаў робiць нехта з прысутных асоб. Часцей за ўсё гэта дзiця цi пажылы чалавек. Icaкаў мяркуе, што гэтыя дзеяннi адбываюцца ў змененым стане свядомасцi, яю ён называе «iмгненным» гiпнозам i ў якi ўдзельнiк падзеi ўпадае сам цi яго прыводзщь нехта з прысутных — вядзьмак паводле на¬родных павер'яў. У гэты момант чалавек можа выканаць iмгненную мышачную работу i адразу ж увайсцi у свой звычайны стан.

У час нашых даследаванняў мы npaciлi сведак ПГ успомнiць, хто дзе стаяў у момант  перамяшчэння прадмета. I заўсёды аказвалася, што рэч падала цi пачынала рухацца ка¬ля таго месца, дзе знаходзiуся «эпiцентp» гэтай падзеi (звычайна дзiця).

Як псiхолаг, я спрабавала разабрацца ў тым, што сабой уяўляюць гэтыя «крынiцы ПГ». I часцей за ўсё сустракалася з абсалютна псiхiчна здаровымi дзецьми але з няшчаснымi цi моцна некiм пакрыўджанымi. Часта дзiця не мае бацькi, пакiнутае мацi i жыве з пажылымi сваякамi, якiя таксама няшчасныя цi хворыя. Да моманту, калi пачынаюцца з'явы ПГ, у гэтай сям’i складваецца невыносная абстаноука, iншы раз абумоўленая i праблемам1 дзяцiнства цi ранняга юнацтва. Прыгадаем: узрост гэтых дзяцей — гэта вядомы «цяжкi» падлеткавы перыяд.

Характэрны выпадах, якi адбыўся у адной з невялiкiх вёсак. Хлопчык гадоў 14 жыве з бабуляй у старым запушчаным доме. Пa ўсiм вiдаць, што i справiцца з гаспадаркай цяжка. Хлопчык выглядае кволым на свае гады, але ён адзiны мужчына ў доме, i таму яму даводзiцца вырашаць усе праблемы. Яго бацька спiўся, у мацi другая сям'я, i жыве яна ў другой вёсцы. У нейкi момант ён сарваўся, пачаў кiдаць рэчы, бiць посуд. Iншы раз гэта адбывалася на вачах у суседзяў. I гэта давяло да крайняга стану бабулю, што прыйшла ў роспач ад такога  жыцця.

Вось тут i пачаўся ПГ. Калi мы прыязджалi у вёску, жанчына была ужо на мяжы вар'яцтва. Ей ужо чулiся розныя галасы, нехта ей, па яе словах, пакiдаў у хаце запiскi i нейкiя знакi. Мы заставалiся там начаваць i усю ноч iмкнулiся кантраляваць падзеi ў до¬ме. Жанчына практычна не спала, круцiлася, прачыналася, шамацела паперай. Раптам усклiкнула: «Чуеце, чуеце?». Але мы чулi толькi пicк пацукоў на гарышчы. Аднойчы каля яе ложка упаў нейкi прадмет, але яна  у гэты  час  не спала.

Калi гэта жанчына расказвала пра свае жыццё, яна не адрознiвала падзеi нi мiнулай вайны, нi сённяшняга дня — усё дрэнна. На пытанне ж, цi былi  ў яе жыццi шчаслiвыя выпадкi, яна прыгадала толькi два — вызваленне ад нямецкай акупацыi i...тoй вечар, калi мы яе проста выслухалi.

Яшчэ адзiн выпадак «класiчнага» ПГ адбыўся ужо ў добрай сям’i у адным невялiкiм беларускiм горадзе. Усе з'явы тыпу пералёту, перакульвання, перастаноўкi прадметау бьлi «привязаны» да дзяучынкi 15 гадоў. Гэтая дзяўчынка — выдатнiца, актывiстка i занадта «правiльная». Мы выявiлi, што напярэдаднi пачатку ПГ у яе была сур'ёзная псiхалагiчная траўма — увесь клас аб'явiў ей байкот. Вось тут у яе доме ўce i пачалося.

Яшчэ адна вельмi цiкавая заканамернасць, што суправаджае большасць выпадкаў ПГ гэтага роду. Вельмi часта ix сведкi сцвярджаюць, што гэтая з'ява звязана з чарамi. У ад¬ным выпадку нам пераказалi змест пiсьма, тэкст якога ўяўляу сабой замову. Iншы раз напярэдадi ПГ у адрас сям’i гучалi пагрозы. Аднойчы пасля пачатку ПГ у кватэры сабралi жменю абпаленых аднакапеечных манет.

Цяпер мы часта сустракаемся з ПГ крыху iншага роду. Вось характэрны выпадак, якi адбыўся ў Мiнску.

У кватэры адзiнокай пенсiянepкi адпаялiся caмi сабой тры патроны з лямпачкамi ў люст¬ры. 3 разеткi выскачылi вiнты i яна была вырвана з гнязда. Iншы раз гаспадыня адчувала «удары кpaпiвой» па твары, руках, нагах.

У другой кватэры гаспадыня палiвала на падаконнiку квeткi, калi у суседнiм naкoi ca столi сарвалася люстра i чамусьцi разбiлася аб батарэю цэнтральнага ацяплення.

У адной з кватэр сям'я прачнулася ўначы ў стане жаху ад страшных сноў праўда, роз¬ных па зместу.

Iншы раз мы маем магчымасць зрабiць у гэтых кватэpax i прыборныя даследаваннi. Напрыклад, у першым вы¬падку cynpaцoўнiк MPTI A. Ocinaў выявiў вельм1 высокi ўзровень напружанасцi электрамагнiтнага поля ў  некаторых месцах кватэры, якая ў 4-5 разоў перавышала аналагiчныя паказчыкi, зарэгiстраваныя для параўнання ў лабараторы1, нашпiгаванай электраабсталяваннем. У кватэры была таксама высокая напружанасць i статычнага электрычнага поля каля сцен, мэблi, вопраткi, кнiг.

У другiм выпадку даследаваннi паказалi наяўнасць моцнага   электрамагнiтнага поля на батарэi ацяплення. Не выключаны i удзел у гэтым працэсе i статычнай электрычнасцi.

Мы мяркуем, што у кватэрах са з'явамi ПГ стан электрамагнiтнага поля абумоўлiвецца тэхшчнымi прычынамi — пэўнай расстаноўкай у доме электрычных прыборау, размяшчэннем дома адносна заводаў, тра-лейбусных i трамвайных лiнiй. Радыётэхнiкi мяркуюць, што у кватэры фармiруецца так званая «стаячая хваля».

Як вядома, арганiзм чалавека - гэта дзеючы акумулятар электрамагнiтнага поля, якi натуральна узаемадзейнiчае з акружаючымi яго палямi i пры некаторых ix спалучэннях у чалавека можа узнiкнуць цэлы шэраг ненармальных станау. Многiя людзi xвapaвiтa рэагуюць на зусiм натуральныя для жыцця на Зямл1 геамагнiтныя буры.   

На жаль, цяпер пытаннi экалогii электрамагнiтнага асяроддзя i ўздзеянне на яго электра-, радыё- i тэлетэхнiкi пакуль яшчэ мала даследаваны, хоць ужо пачынаюць   з’яўляцца ра¬боты па гэтай праблеме.

На чалавека уздзейнiчаюць не толькi электрамагнiтныя, але i iншыя слабыя палi. Напрыклад, для «чараў» цi «сурокаў» дома будаунiкамi iншы раз выкарыстоўваецца просты старажытны спосаб. У сцяне дома ствараецца слабая крынiца гуку, якая вельмi моцна уздзейнiчае на ncixiкy гаспадароў, выклiкае галюцынацыi, раздражнёнасць i iншыя нездаровыя сiмптомы.

Калi я пачала займацца даследаваннем анамальных з'яу, дык са здзiуленнем выявiла, што чары у нас у рэспублiцы — даволi распаўсюджаная з'ява, i яна далека не заўсёды выкарыстоўваецца з добрай мэтай.  I «забаўляюцца» гэтым не толькi бабулькi у вёсках, але i зуciм рэспектабельныя людзi, ды iншы раз i навуковыя работнiкi. Разам з ix «мясцовымi» формамi з'яуляюцца новыя, звязаныя з усходнiмi медытацыйным1 прыёмамi, напрыклад, «астральнае каратэ».

 Сумна усё гэта. I яшчэ болыш сумна, што наша насельнiцтва ў aпошнi час проста зачаравана yciм таямнiчым — экстрасенсамi, iншапланецянамi, паралельным светам.

Похожие материалы:

Тип: Статья в газете (журнале) | Добавлено: 10.04.2016 | Просмотров: 1719 | Рейтинг: 0.0/0

Система OrphusЗаметили ошибку?
Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Главная | О нас | Наши коллеги | Пресса о нас | Контакты | Форум
Уфология | Криптофизика | Проекты | Аналитика
Центральный архив | Библиотека