Криптофизический комитет
!
Брестская область
Карта сайта
НЕЗАВИСИМЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ В ОБЛАСТИ КРИПТОФИЗИКИ

ИССЛЕДОВАНИЯ
ПРОЕКТЫ
НАШ ОПРОС
Цель НЛО?
Всего ответов: 16

СТАТИСТИКА САЙТА

Логин:
Пароль:


Сейчас на сайте: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » Центральный архив » Республиканский архив » Брестская область

Дзе з чарцей вытрасаюць душу
Автор: Марына Загорская,Уладзімір Багданау
Источник: "Салiдарнасць", 20.03.2007 г.
  Обсудить на форуме Версия для печати

Збіраючыся ў Хмелева, у Спаса-Праабражэнскую царкву, дзе ладзіцца чын выгнання д’ябла, пра чарцей мы ведалі толькі, што яны гатовыя накінуцца на любога чалавека, але шалёна любяць грэшнікаў. Ды і ўвогуле, д’ябал — істота вёрткая і агідная.
 

Вакол узгорка, на якім месціцца храм, кожную нядзелю адзін за адным выстройваюцца аўтамабілі і нават аўтобусы з беларускімі, украінскімі, расійскімі нумарамі. У невялічкай драўлянай царкве не тое што яблыку няма дзе ўпасці, нават рукі не падняць. Народ марыць трапіць хаця б на ганак. Айцец Серафім чытае ўголас трэбнік у пацёртым пераплёце. Людзі моўчкі слухаюць пацеры, не заўважаючы, што вытвараюць тыя, хто знахо-дзіцца побач з алтаром. Некалькі чалавек, якія галосяць, рыкаюць, лаюцца, наўрад ці самі разумеюць, што з імі адбываецца: сцягнутымі сутарагай вуснамі авалодаў, мяркуючы па ўсім, нехта іншы. "Не ч-ч-чапай мяне! — пагражае ён святару грубым голасам. — Н-не т-т-рэба мяне ч-ч-чапаць!” Як толькі айцец Серафім падыходзіць бліжэй, адна з жанчын лямантуе: "Прэч! Мне і тут добра сядзець!” — і ўжо гатовая кінуцца на святара. А ён спакойна робіць сваю справу, разумеючы, што людзі тут ні пры чым. Проста чарцям ад паху ладану і ачышчальных пацераў зрабілася не па сабе.

Час ад часу апантаныя на нейкае імгненне становяцца самімі сабой, вінавата ўсміхаюцца, палка хрысцяцца. Пакуль нябачная сіла зноў не бярэцца вытрасаць з іх душу.

Хлусіць не будзем: чарцей не бачылі, паху іх не адчувалі. Але па супакоеных тварах тых, хто хвіліну таму несваім голасам кляў і адганяў прэч святара, мы зразумелі, што надышоў для нячысцікаў час накіроўвацца туды, дзе ім і належыць знаходзіцца, — у пекла. Хмелева лічыцца святым месцам. Спаса-Праабражэнскі храм з’явіўся тут амаль 280 гадоў таму. Дрэва, з якога ён выраблены, як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, цяпер настолькі моцнае, што нават цвік у сцяну нельга забіць. Тынкоўка ўнутры "родная”. "Калі прыгледзецца, запэўнівалі нас, можна ўбачыць, як прасвечваецца радно”. Але хіба ў натоўпе ды пры святле свечак яго можна разгледзець?

Раней на ўзгорку стаяла зусім іншая драўляная царква. Пасля пажару адзін стары ўбачыў у сне Божую Маці, якая прасіла забраць яе з папялішча. Скрутак, які там знайшлі, амаль не абгарэў. Яму ўжо больш за трыста гадоў. Нядаўна гэты цудатворны абраз Чэнстахоўскай Божай Маці выкралі з царквы. Надзіва хутка міліцыянеры яго знайшлі. У Хмелеве гавораць, калі айцец Серафім пайшоў па абраз, сярод мноства накрытых паперай адразу ж выцягнуў менавіта гэты.

Айцец Серафім (Васіль Пятручык у міры) нарадзіўся ў Жабінцы. У манахі пайшоў у 21 год. Атрымаўшы Хмелеўскую парафію, ён вырашыў пабудаваць манастыр. Спаса-Праабражэнская мужчынская пустынь з’явілася ў 1999-м.

Будаўнікі манастыра дагэтуль дзівяцца цудам, што адбываюцца на святой зямлі. Скончыцца, да прыкладу, увечары цэмент, а раніцай нечакана прыспее ахвяраванне: столькі мяхоў, колькі патрэбна. Ці возьмеш у руку, не лічачы, прыгаршчу цвікоў, і скончацца яны як раз на апошняй дошцы. Кожны пасля такога ў цуд паверыць.

Пра айца Серафіма гавораць, што пасля яго адчытак знаходзяцца людзі, якія прапалі без вестак, становяцца абыякавымі да гарэлкі алкаголікі, вылечваюцца хворыя.

...Пасля службы народ з рэчамі, абразкамі, здымкамі ў руках "апаясвае” храм. Кожны — да старца са сваёй бядой:

— Аперацыю маёй дачцэ трэба рабіць, — запытальна глядзіць на яго ўкраінка сярэдняга ўзросту.

— Летам. І выконвайце ўсё, што гавораць дактары.

Адна з жанчын моўчкі працягвае фота маладога чалавека. Айцец Серафім — у адказ: "Не будзе ён у цябе больш піць”.

І так да бясконцасці.
Похожие материалы:

Тип: Интернет-источник | Просмотров: 1929 | Рейтинг: 0.0/0

Система OrphusЗаметили ошибку?
Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Имя *:
Email *:
Все смайлы
Код *:

Главная | О нас | Руководство | Символика | Исследования | Проекты
Центральный архив | Библиотека | Карта наблюдений
Новости | Пресса о нас | Контакты | Форум